~~META: title = Леанід Галубовіч — Дзяцінства пачынаецца з пытання... &keywords = дзяцінства, юнацтва, сталасць &abstract = Чытаць верш Леаніда Галубовіча "Дзяцінства пачынаецца з пытання..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Дзяцінства пачынаецца з пытання... ====== Дзяцінства пачынаецца з пытання,\\ Ад сузірання першага світання.\\ Юнацтва пачынаецца з кахання,\\ Ад пачуцця i светапазнавання.\\ A сталасць — з разумення існавання.\\ I ў старасці чакаем мы адказу\\ На ўсе пытанні аб жыцці адразу.\\ Ды паміраем — закрываем вочы,\\ Не разгадаўшы вечнасці і ночы.\\ Мы паміраем самі — ад жыцця,\\ Не зразумеўшы ўласнага быцця. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-пакуль-жывеш-развітвайся]]