~~META: title = Леанід Галубовіч — верш "Паэзія" &keywords = паэзія, паэзіі, верш, вершы, пачуцці, боль, словы, слова, душы, чалавека &abstract = Чытаць верш "Паэзія" Леаніда Галубовіча. Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — верш "Паэзія" ====== Ты — боль, паэзія. Ты — быль.\\ Твае суровыя законы\\ Не для забаў, не для гульбы —\\ А пошук ісціны да скону.\\ \\ Ты — рай, паэзія. Ты — рой\\ Адвечных дум, дзе мы згараем.\\ I толькі геніі парой\\ Жылі часова гэтым раем.\\ \\ Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.\\ Я па тваім хаджу вуголлі.\\ Чыя не прагнула душа\\ Твайго зняволення і волі?\\ \\ Ты — сум, паэзія. Ты — суд\\ I мрояў нашых, і здзяйсненняў.\\ Хай душы шчырыя нясуць\\ Высокі лад тваіх памкненняў!\\ \\ Ты — яд, паэзія. Ты — сад\\ З адзіным яблыкам спакусным.\\ Над ім — каторы год падрад! —\\ Мае збалела смягнуць вусны...\\ \\ Ты — боль, паэзія. Ты — бой.\\ Ты — праўды непрыступнай вежа.\\ Я — праведнік і грэшнік твой,\\ Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..\\ **Адказы на пытанні:** 1. Чалавек, які захапляецца паэтычнымі творамі знаходзіць для сябе адказы на многія пытанні. У вершы Леаніда Галубовіча "Паэзія" гучыць думка аб шматграннасці тэм вершаваных радкоў і яскравых хвілінах жыцця, калі прыходзіць натхненне, пачуццёвасці і душэўнасць вершаў, іх значэнне ў жыцці кожнага чалавека.\\ 2. Леанід Галубовіч у вершы "Паэзія" падбірае трапныя словы, якімі характарызуе сутнасць паэзіі. Словы ў мастацкім творы, вершы не заўсёды суадносяцца з словамі паўсядзённай мовы. У літаратурным творы слова не існуе абасоблена, яно звязана з астатнімі мноствам граматычных, сінтаксічных, сэнсавых, стылістычных сувязяў. У паэзіі слова набывае асаблівую выразнасць, становіцца ёмістым, сціслым, шматзначным. У кожным вершы свая тэма, ідэя, пачуцці. Падзеі, якія адбываюцца вакол нас штодзённа, аказваюць на паэта моцнае ўражанне, вызываюць у яго душы асаблівы водгук, усплёск пачуццяў. Таму ў вершах усё часта перабольшана, узмоцнена. Паэт таму і можа аказаць на нас уздзеянне сваёй творчасцю, бо пачуцці, перажытыя намі, зведаў у шмат разоў мацней. Паэзія можа перадаваць трагічнае, паказваць рэальныя падзеі, радаваць чытача, сумаваць разам з ім, асуджаць нейкія ўчынкі, заклікаць да змагання, суцяшаць, раіць, дапамагаць.\\ 3. У двух першых чатырохрадкоўях азначэнні паэзіі здаюцца вынікам не толькі цяжкіх роздумаў паэта, але і цвёрдых перакананняў і мужнасці.\\ Асаблівасць паэзіі заключаецца ў тым, што яна засяроджана на адлюстраванні ўнутранага свету чалавека. Гэта і адрознівае яе ад эпічных і драматычных твораў. Паэзія перадае ўражанні, роздум, перажыванні, настроі, думкі і пачуцці, якія ўзніклі ў душы паэта пад уплывам жыццёвых абставін. Таму ў вершах паказваецца і боль (верш А. Лойкі "У матчын дзень", [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-словы-жудасна-паміраюць|Генадзя Бураўкіна "Словы жудасна паміраюць..."]]), і суд (верш Рыгора Барадуліна "Маналог зямлі", [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла|Пімена Панчанкі "Сармацкае кадзіла"]]), і бой (верш [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-што-паробіш|Генадзя Бураўкіна "Што паробіш..."]]), і каханне (А. Русака "Толькі з табою"), і сум (верш М. Багдановіча "Непагодаю маёвай"), і радасць (верш [[постаці/еўдакія-лось|Еўдакіі Лось]] "Лірыка ліпеня").\\ 4. Чыя не прагнула душа твайго зняволення і волі? – многія людзі мараць аб паэтычных здольнасцях, але для валодання паэзіяй мала аднаго жадання, патрэбен і талент да вершаванага слова.\\ Праведнік і грэшнік твой – той, хто кіруецца высокімі думкамі паэзіі і часам ідзе насуперак ім, хоць і не па ўласным жаданні.\\ 5. Верш пабудаваны на ўнутраным сугуччы рыфм: боль – быль, рай – рой, жаль – жар, сум – суд, боль-бой. Гэта ўносіць ў верш напружаную, узбуджаную інтанацыю. Паэт уздымае пытанне аб ролі паэзіі ў нашым жыцці, яго хвалюе значэнне паэзіі для кожнага чалавека.\\ 6. У вершы шмат разнастайных азначэнняў паэзіі, таму што змест вершаў, паказ падзей таксама разнастайныя: перадаюцца пачуцці, настрой, ствараюцца кантрасныя па сэнсу вобразы-параўнанні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]