~~META: title = Леанід Галубовіч — Адступаюць лясы... &keywords = яшчэ, больш &abstract = Чытаць верш Леаніда Галубовіча "Адступаюць лясы..." &iftrue = nan ~~ ====== Леанід Галубовіч — Адступаюць лясы... ====== Адступаюць лясы.\\ Высыхаюць балоты.\\ Усё меней красы –\\ Усё больш адзіноты.\\ \\ З дбайным сумам глядзяць\\ Землякі-хлебаробы\\ На сваю сенажаць,\\ На свае агароды...\\ \\ Чалавек – уладар,\\ Бог прыроды і знаўца,\\ Толькі ўсё ж гаспадар\\ Яшчэ дрэнны, прызнацца.\\ \\ ...Мазалі да крыві,\\ Кроплі вечнага поту...\\ Трошкі больш бы любві\\ Нам яшчэ да работы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]] * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй]]