~~META: title = Ларыса Геніюш — Чысціня &keywords = белы, белай, белым &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Чысціня" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Чысціня ====== Тут белы дзень і белы цвет\\ палотнаў у каморах.\\ У белай світцы белы дзед,\\ а ўнук бялявы поруч.\\ \\ Бярозаў белым-белы стан,\\ ля іх красуня ў белі,\\ звісае белая каса,\\ як белы лён з кудзелі.\\ \\ I белы сыр і белы стол\\ паважныя, аж люба.\\ Уся сямейка навакол\\ сядзіць ля белай бульбы.\\ \\ Над імі маці са збанком\\ і дочкі, як галубкі.\\ Струменем белым малако\\ паволі льецца ў кубкі.\\ \\ Абраз пад белым ручніком,\\ бялявыя дзяўчаты\\ і белы бэз, што пад акном,\\ як снег, буслы над хатай.\\ \\ I вішні бела зацвілі,\\ і з белай грывай коні.\\ Чарнелі толькі мазалі\\ рубцамі на далонях. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]]