~~META: title = Ларыса Геніюш — Не веру &keywords = Геніюш, веру &abstract = Чытаць верш "Не веру" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Не веру ====== Не веру, не веру, каб ў сцюжу замерзла,\\ што цудна вясной расцвіло,\\ не веру, не веру, каб колісь замерла,\\ што некалі песняй жыло.\\ \\ Што вецер крылаты у небе сасватаў,\\ калі зацвіталі сады,\\ ды зоры у далі вяселле спраўлялі,\\ аж месяц упіўся бляды.\\ \\ Не веру, не веру, каб днём жыцця шэрым\\ камусь заламалась крыло,\\ не веру, не веру, каб згасла, замерла,\\ што некалі песняй жыло.\\ \\ 1940 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]]