творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-на-каньках
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — На каньках
Вечар, лёд у агнях,
А над елкай – месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
– Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
– То трымайся, калі ласка.
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе.
Падобныя старонкі
- кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз
- зімой-у-лесе
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
- кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1