~~META: title = Ларыса Геніюш — На каньках &keywords = едуць, канькі &abstract = Чытаць вершык Ларысы Геніюш "На каньках" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — На каньках ====== Вечар, лёд у агнях,\\ А над елкай – месяц.\\ Едуць, едуць на каньках\\ Міхасёк з Алесем.\\ \\ Бачаць хлопцы: Таня\\ То ўпадзе, то ўстане.\\ – Ой, ізноў я на баку!\\ Дай хутчэй, Алесь, руку.\\ \\ – То трымайся, калі ласка.\\ Дапаможа і Міхаська.\\ Мы дзяўчатак анідзе\\ Не пакінем у бядзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]]