Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-мы-народ

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Мы – народ

Агонь душы не паканаюць сцюжы.
Марозамі агню не пагасіць.
З цярпенняў – веліч, як на цернях – ружы…
I з болю родзіцца дзіця, каб жыць.

Адважна лёсу камяні ўспрымаю.
Баліць душа, але ў душы спакой.
Пячэ душа агнём, але стрываю,
не перашкодзяць раны выйсці ў бой.

Не быць начы! Няма жыцця без сонца,
яно узыдзе, азарыць акно.
Мана хлуслівых страціць абаронцаў
і волавам апусціцца на дно.

А праўда – то не кліч, штыком падпёрты,
прыгодны злыдням для нячыстых спраў.
А праўда – з лёсаў, з душ, з народных нетраў,
з цярпення, што народ ператрываў.

Ліхой хлусні бяссільны крык варожы.
Да дзён прыгону страшны паварот.
А праўда ўсё ж жыве і пераможа!
Мы вам не слугаў племя –

мы народ!

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • душа-народа
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
  • якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-мы-народ.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki