~~META: title = Ларыса Геніюш — Маю душу ў спакоі пакінь... &keywords = душа, спакой, пакінь &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Маю душу ў спакоі пакінь..." &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Маю душу ў спакоі пакінь... ====== Маю душу ў спакоі пакінь,\\ дум крылатых не стаў на калені,\\ нат вачэй паднямонская сінь\\ пацямнела ў адчаі цярпенняў.\\ \\ Не скрываю няспутаных дум,\\ узіраюся смела і проста,\\ сваёй сцежкай наперад іду —\\ Юдаў твар для мяне не сяброўства.\\ \\ Мо замала вам грошай далі?\\ Што ж, прадаць вам другіх давядзецца.\\ Прыйдзе час, і на нашай зямлі\\ на пакутнай не будзе вам месца. \\ 1942 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]]