~~META: title = Ларыса Геніюш — Лес &keywords = лес, алесь, зубры, звяры, скачуць, птушыных, песень, рогі, казулі &abstract = Верш Ларысы Геніюш "Лес" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Лес ====== Не было журботна ў лесе:\\ Кожны жыў там, як хацеў,\\ Ад птушыных, весніх песень\\ Лес на ўсе лады звінеў.\\ Пахаджалі там лісічкі,\\ Бегаў зайчык невялічкі,\\ Праляталі там арлы\\ Ды праходзілі зубры.\\ Хораша было усім –\\ І дарослым, і малым.\\ Раптам з поўначы, здалёк.\\ Там з’явіўся страшны воўк\\ І сказаў:\\ – Цяпер, звяры,\\ Я начальнік у бары.\\ Будзь тут кожны паслухмяны!\\ Каб не беглі на паляны\\ Быстраногія казулі!\\ Каб мядзведзі карак гнулі!\\ Каб не швэндаліся зайцы –\\ Галадранцы, пабягайцы!\\ Зубр жа, хоча ці не хоча,\\ Хай, як я, раве па-воўчы!\\ \\ \\ Не жывуць звяры – бядуюць,\\ Свайго голасу не чуюць.\\ Пушча днём раве і ўночы\\ Адной нотаю – па-воўчы.\\ Хто ж уздумае іначай –\\ Болей сонца не пабачыць.\\ \\ Бег па сцежачцы Алесік...\\ Не чуваць птушыных песень.\\ Сціхлі дрэвы і кусты.\\ Лес без птушак, лес пусты.\\ Лес стары зусім замоўк,\\ Толькі ходзіць шэры воўк,\\ Злосна ляскае зубамі\\ Ды ўсё сварыцца з зубрамі:\\ – Што за нораў недарэчны –\\ Не грызуць слабых авечак,\\ Толькі лісцейка скубуць,\\ Па-зубрынаму равуць.\\ \\ Воўк завыў на цэлы лес:\\ – Бачыце, ідзе Алесь!\\ І ён будзе мне служыць!\\ Так, як я, па-воўчы выць!\\ \\ Тут Алесь схапіў дубіну,\\ У ваўка з размаху кінуў,\\ Закрычаў:\\ – Зубры-сябры!\\ Ўсіх склікайце, хто ў бары!\\ Зубы вострыя і рогі –\\ На ваўка! –\\ Воўк – у ногі,\\ Ды зубры яго схапілі\\ І на рогі падчапілі.\\ \\ Зноў спакой настаў у лесе.\\ Салаўі пяюць Алесю.\\ Скачуць весела вавёркі.\\ Пакаціўся вожык з горкі.\\ На паляне песні, гулі.\\ Скачуць спрытныя казулі.\\ Прыляцелі жураўлі.\\ Птушкі селяцца ў галлі.\\ Весялей плыве рака.\\ як даў воўча драпака.\\ Зноў пяе вясёла лес.\\ Не нацешыцца Алесь. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вартавы-цішыні]] * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-у-панскім-лесе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе]] * [[ibdc.ped>у-лесе]] * [[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-стары-лес]]