~~META: title = Ларыса Геніюш — Краю мой &keywords = край, тугой, нёман &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Краю мой" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Краю мой ====== Краю мой родны, краю мой мілы,\\ цудны, узорны, ад ніў залаты,\\ хто цябе ўквеціў пушыстай калінай,\\ краскамі, лесам засеяў густым?\\ \\ Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці,\\ быстрыя рэкі, прасторы азёр –\\ нехта рассыпаў вялікім багаццем\\ вечныя скарбы ў цудоўны узор.\\ \\ Калі табе золатам сонца разлітым\\ магутныя грудзі асыпле кругом,\\ а неба атуліць туманам-блакітам,\\ як быццам бы анял празорым крылом,\\ \\ і вецер бяроз тваіх косы даўгія\\ расчэша, рассыпле па белых камлёх,\\ а грушы-красуні страсе снегавыя,\\ цвет белы пасее на зелень палёў,\\ \\ а буйныя травы нагне, то падыме,\\ зазвоніць аб лісці задуманых дрэў,\\ акордамі ўдарыць, як май, маладымі,\\ пад Нёмна вясною бурлівы напеў, –\\ \\ дык радасцю, шчасцем душа замірае,\\ і хочацца сэрцам, рукамі абняць\\ свой край наймілейшы, аквечаны маем,\\ дзе краскі, дзе Нёмана хвалі звіняць.\\ \\ Сніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны,\\ маніць ў свае сёлы, да хаты старой,\\ пахучым палеткам буйной канюшыны,\\ дзявочаю песняй, спавітай тугой.\\ \\ Чало плуг жыцця, можа, ў барозны зрэжа,\\ мо голаву іней пакрые гадоў, –\\ у сэрцы ж не звянуць зялёныя межы,\\ туга не аслабне да родных кутоў.\\ \\ 1941 г. \\ Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]] * [[ibdc.ped>свой-край]]