Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-кастусь-каліноўскі

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Кастусь Каліноўскі

Калі ў бой на змаганне з катам
выйшаў наш адважны Кастусь,
за плячамі ён меў занадта
мала вёснаў
і меў Беларусь.

Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны,
прагны шчасця, працоўны народ.
Толькі волі жадаў недасяжнай –
нагароды з усіх нагарод.

Боль і путы, чужацкая цемра,
лад чужы, здзек чужы і тыран.
Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера,
што народ будзе сам сабе пан.

Толькі сіла ў Яські з-пад Вільні
палымяных завостраных слоў
ды пад шэраю світкаю крылле
і размах, бы вясной у арлоў.

О свабода! Тварыла дзівосы –
змагара-каваля са слугі.
Ты вастрыла сялянскія косы
у гарніле адчаю, тугі.

Падобныя старонкі

  • іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда
  • нявеста-каліноўскага
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хай-літва-і-беларусь-
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-кастусь-каліноўскі
  • кастусь-каліноўскі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-кастусь-каліноўскі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki