~~META: title = Ларыса Геніюш — Кастусь Каліноўскі &keywords = кастусь, народ &abstract = Верш Ларысы Геніюш "Кастусь Каліноўскі" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Кастусь Каліноўскі ====== Калі ў бой на змаганне з катам\\ выйшаў наш адважны Кастусь,\\ за плячамі ён меў занадта\\ мала вёснаў\\ і меў Беларусь.\\ \\ Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны,\\ прагны шчасця, працоўны народ.\\ Толькі волі жадаў недасяжнай –\\ нагароды з усіх нагарод.\\ \\ Боль і путы, чужацкая цемра,\\ лад чужы, здзек чужы і тыран.\\ Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера,\\ што народ будзе сам сабе пан.\\ \\ Толькі сіла ў Яські з-пад Вільні\\ палымяных завостраных слоў\\ ды пад шэраю світкаю крылле\\ і размах, бы вясной у арлоў.\\ \\ О свабода! Тварыла дзівосы –\\ змагара-каваля са слугі.\\ Ты вастрыла сялянскія косы\\ у гарніле адчаю, тугі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда]] * [[ibdc.ped>нявеста-каліноўскага]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хай-літва-і-беларусь-]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-кастусь-каліноўскі]] * [[постаці/кастусь-каліноўскі]]