творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-казка
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — Казка
У небе срэбнаю касой
Прарэзаў месяц хмуры-хмары,
І паліліся паласой
На дол загадкавыя чары.
Бліснула ў возеры вада,
Як шкло, пры месяцавым ззянні.
I салавейкаў чарада
Распачала свае пяянні.
Лясун заенчыў у бары,
У такт з ім – совіны чароды.
Да самай ранічнай зары
Русалкі водзяць карагоды.
Бо покі срэбнаю касой
Спрэс рэжа месяц цёмны хмары,
Ліюцца сіняй паласой
На дол загадкавыя чары.
Падобныя старонкі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-казка.1755963794.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin