творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-казка
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — Казка
У небе срэбнаю касой
Прарэзаў месяц хмуры-хмары,
І паліліся паласой
На дол загадкавыя чары.
Бліснула ў возеры вада,
Як шкло, пры месяцавым ззянні.
I салавейкаў чарада
Распачала свае пяянні.
Лясун заенчыў у бары,
У такт з ім – совіны чароды.
Да самай ранічнай зары
Русалкі водзяць карагоды.
Бо покі срэбнаю касой
Спрэс рэжа месяц цёмны хмары,
Ліюцца сіняй паласой
На дол загадкавыя чары.
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора
- васіль-вітка/васіль-вітка-ппш
- васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі
- максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку
- казка
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-казка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1