~~META: title = Ларыса Геніюш — Казка &keywords = месяц &abstract = Чытаць верш "Казка" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Казка ====== У небе срэбнаю касой\\ Прарэзаў месяц хмуры-хмары,\\ І паліліся паласой\\ На дол загадкавыя чары.\\ \\ Бліснула ў возеры вада,\\ Як шкло, пры месяцавым ззянні.\\ I салавейкаў чарада\\ Распачала свае пяянні.\\ \\ Лясун заенчыў у бары,\\ У такт з ім – совіны чароды.\\ Да самай ранічнай зары\\ Русалкі водзяць карагоды.\\ \\ Бо покі срэбнаю касой\\ Спрэс рэжа месяц цёмны хмары,\\ Ліюцца сіняй паласой\\ На дол загадкавыя чары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ппш]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку]] * [[слоўнік/казка]]