~~META: title = Ларыса Геніюш — Зіма &keywords = Геніюш, зіма &abstract = Чытаць верш "Зіма" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Зіма ====== Мінулі дні асенняй, бурай слякаці,\\ падмёрзлы грунт завалакло сняжком.\\ Такая рань, што хочацца расплакацца\\ насустрач сонцу й лёгкім аблаком.\\ \\ Уквеціў шэрань голлі непакрытыя,\\ за ночку стрэхі снегам падбяліў,\\ як быццам нечасаную, нямытую\\ сялібу нашу нехта палюбіў.\\ \\ Я ў цёплай хусце выбегла на ганачак,\\ на вуснах смех, такі нячасты госць.\\ Бязмэтна неяк выглядаю саначак,\\ якімі адзвінела маладосць.\\ \\ А тая даль паўзе-гудзе машынамі,\\ праезджым экскаватарам раве,\\ і гасне маладосць мая шыпшынная,\\ як светлы дзень ў вячэрняй сіняве.\\ \\ Што ж, маладосць усім здаецца казачнай.\\ Вось і мая: у полі ля сяла\\ праехала пад звоначкі на саначках,\\ па росных межах басанож прайшла.\\ \\ Ляцець бы так санямі параконнымі\\ ля сонных хатаў, ля дарожных вех,\\ каб даль звінела вокал галагонамі,\\ а з-пад капытаў разлятаўся снег.\\ \\ Сялянскі нораў, кроў мая мужыцкая\\ да коней сэрцам цягне, да сяла.\\ Жыву даўно забытымі прывычкамі...\\ Што ж, маладосць сярод палёў прайшла. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]]