~~META: title = Ларыса Геніюш — Зіма. Мароз кусаецца... &keywords = Геніюш, зіма, мароз &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Зіма. Мароз кусаецца..." &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Зіма. Мароз кусаецца... ====== Зіма. Мароз кусаецца,\\ Пра поўдзень дзе хто марыць,\\ Калі ля нас спыняецца,\\ Румяніць толькі твары.\\ \\ Снег усе дарогі нам заслаў,\\ К суседзям не пралезці.\\ Тады нам марыцца вясна\\ I яблыні ў квеці...\\ \\ I не скуе нам сэрцаў лёд,\\ Спякота не расплавіць.\\ Сярод выгод, сярод нягод\\ Жыццё умеем славіць!\\ \\ Трывалы, моцны ў нас касцяк,\\ Што нам ліхая сцюжа.\\ Беларусы мы як-ніяк,\\ Нас сцюжам не адужаць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>аер]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]]