~~META: title = Ларыса Геніюш — Запяі мне песню &keywords = запяі, песню, сэрцам, пяяла, помніш &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Запяі мне песню" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Запяі мне песню ====== Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак,\\ не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,\\ запяі мне тую, што я сэрцам чула,\\ калі асыпаўся белы сад.\\ \\ Запяі мне тую, што пяяла няня\\ над калыскай, доўга не сплючы,\\ ці аб безнадзейным маладым каханні,\\ што трывожыць сэрца уначы.\\ \\ Не хачу навінаў з шырокага свету –\\ пуста майму сэрцу, цесна ў ём,\\ можа, помніш песню, што пяяла летам\\ маладая жнейка за сярпом.\\ \\ Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне,\\ з-пад навіслых сумна нашых стрэх,\\ што пяялі хлопцы, як вадзілі коні\\ месячнаю ноччу на начлег.\\ \\ Запяі мне песню нашу, не чужую,\\ з шматгадовых гоняў ды бароў,\\ што я сэрцам вечна на чужыне чую\\ сярод думаў зорных вечароў.\\ \\ 1942 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/песня]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]]