~~META: title = Ларыса Геніюш — Зайка &keywords = зайка, скок &abstract = Верш Ларысы Геніюш "Зайка" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Зайка ====== Між кустамі\\ Між густымі\\ Скок ды скок,\\ Бегаў зайка, прытаміўся,\\ А за дрэвам прытаіўся\\ Люты воўк.\\ \\ Зайка скокнуў без аглядкі,\\ Воўк хацеў хапіць за пяткі\\ Ды за бок.\\ \\ У адчыненыя дзверы\\ Да бабулі зайка шэры\\ Хутка скок.\\ \\ Бабка заіньку пусціла,\\ Прытуліла, накарміла.\\ А дзядуля злога воўка\\ Напалохаў дубальтоўкай.\\ \\ А ты, заінька, глядзі –\\ У лес без мамы не хадзі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-зайка-дзе-скажы-твой-дом]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-зайцава-капустай]] * [[творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-вось-дык-суседзі]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-казка-пра-смелага-вожыка]] * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-петрусёў-гадаванец]]