~~META: title = Ларыса Геніюш — Дамоў &keywords = дамоў, сагрэць &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Дамоў" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Дамоў ====== Дамоў – на масточак калінавы\\ рванеш – гатовы ізноў\\ падняцца, бадай, па-буслінаму\\ клякочучы песні з палёў.\\ \\ Дамоў – гэта сэрцам да сэрца.\\ Дабрыдзень, мая маладосць!\\ Душой акрыяць, адагрэцца\\ і словам сагрэць кагось.\\ \\ Тут хлеба акраец, як мёд.\\ Падушка, як пух лебядзіны.\\ Бацькі.\\ I магілы.\\ I род.\\ Зямлі сваёй подых глыбінны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]]