~~META: title = Ларыса Геніюш — Год і яго род &keywords = прынесла, год, род &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Год і яго род" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Год і яго род ====== Год стары дзяцей склікае,\\ Ён да ўсіх пытанні мае.\\ Сеў паважна ў крэсла:\\ – Што, вясна, прынесла?\\ – Я прынесла травы, кветкі,\\ Птушак у неба, рыбу ў сеткі.\\ – А я, лета, нясу хлеба,\\ Маю ягад, колькі трэба,\\ Ўсе зграбаю сенажаці.\\ Не сяджу ніколі ў хаце.\\ Людзям – збожжа, дрэву – плод,\\ Птушкам – гнёзды, пчолам – мёд.\\ – Я, татуля, твая восень, Змалаціла ўсё калоссе.\\ Ў садзе яблыкі паспелі,\\ Птушкі ў вырай паляцелі.\\ Я арэхаў назбірала,\\ Бульбу ў полі пакапала.\\ – Я, зіма, работу маю:\\ Дол абрусам засцілаю,\\ Я дні-ночы на хаду\\ Пражу белую праду.\\ Едзе сын, Новы год –\\ Вось і ўвесь дзядулеў род. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]]