Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-вясковы-дом

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Вясковы дом

Вясковы дом. Тут зруб звычайны
і сіла бацькавай рукі.
Бярвенняў, высечаных дбайна,
цяжар

прылёг на вушакі.


Глядзіць на свет,

прапах жывіцай,

на летнім сонейку прасох,
між дрэва ветру не прабіцца –
ляжыць там туга шэры мох.

Чысцеюць сені і святліца
да ўсіх прыветліва, з цяплом.
Тут кожны можа прыпыніцца,
хто завітае не са злом.

Хлеб пад абрусам хатні, свежы,
мядок ліпнёвы загусцеў.
Ахвотна нож акраец рэжа
і мажа мёдам для гасцей.

Сляды маіх дзядоў на лаве,
дыван з матуліных красён.
За абразамі пахнуць травы,
цвітуць юргіні пад вакном.

Сагрэта вішнямі сяліба,
сцяжынак ад суседзяў бег,
засеяная хлебам скіба
айчынных ніваў з веку ў век.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-крывёй-напоўніліся-поймы-р
  • ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki