~~META: title = Ларыса Геніюш — Вясковы дом &keywords = Геніюш, вясковы, дом &abstract = Чытаць верш "Вясковы дом" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Вясковы дом ====== Вясковы дом. Тут зруб звычайны\\ і сіла бацькавай рукі.\\ Бярвенняў, высечаных дбайна,\\ цяжар прылёг на вушакі. \\ Глядзіць на свет, прапах жывіцай, на летнім сонейку прасох,\\ між дрэва ветру не прабіцца –\\ ляжыць там туга шэры мох.\\ \\ Чысцеюць сені і святліца\\ да ўсіх прыветліва, з цяплом.\\ Тут кожны можа прыпыніцца,\\ хто завітае не са злом.\\ \\ Хлеб пад абрусам хатні, свежы,\\ мядок ліпнёвы загусцеў.\\ Ахвотна нож акраец рэжа\\ і мажа мёдам для гасцей.\\ \\ Сляды маіх дзядоў на лаве,\\ дыван з матуліных красён.\\ За абразамі пахнуць травы,\\ цвітуць юргіні пад вакном.\\ \\ Сагрэта вішнямі сяліба,\\ сцяжынак ад суседзяў бег,\\ засеяная хлебам скіба\\ айчынных ніваў з веку ў век. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-крывёй-напоўніліся-поймы-р]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]]