~~META: title = Ларыса Геніюш — Верш &keywords = трэба, заўтра, пісаць, верш, мінуласць &abstract = Чытаць "Верш" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Верш ====== Народ паважаеш, адкрыта жывеш –\\ прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.\\ З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,\\ як з пустога вядзерца вада не нальецца.\\ \\ Шмат чаго трэба ў душу увабраць.\\ Там змесціцца больш, як у нашых далонях.\\ Зачэрпнуць з крыніцы святла і дабра –\\ хай наша мінуласць праз вершы гамоніць.\\ \\ Пісаць пра мінуласць – не крочыць назад.\\ Пісаць пра сучаснасць – не рвацца наперад.\\ Трэба ў паэму жыццё нанізаць –\\ зважыць былое, у заўтра паверыць.\\ \\ Тварыць – гэта значыць кахаць і цярпець.\\ З праўдаю лёс свой злучыць назаўсёды.\\ Не ўчора пачатак, не заўтра канец\\ надзеям і думкам старога народу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]]