~~META: title = Ларыса Геніюш — Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць... &keywords = хлеб, соль, хлебам, сэрца, край, ручнік &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць..." &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць... ====== Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,\\ на ручнік палажыўшы ўрачыста.\\ Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,\\ а ручнік, як іх сэрца – прачысты.\\ \\ Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,\\ добрым людзям насустрач выносім.\\ Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,\\ з працы мы, з чалавечых адносін.\\ \\ Яшчэ большы ёсць скарб – стары песенны Край,\\ наша мова, што сэрца кранае,\\ гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі\\ і нашчадкам яго захаваем.\\ \\ Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і боль\\ нёс народ наш рукамі ад плуга.\\ Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,\\ мы адплацім паводле заслугаў.\\ \\ Плуг ў музеі спачыў, сёння іншы пачын\\ Беларуса па свеце праславіў.\\ Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,\\ а сяброў стрэнем хлебам ласкава. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]]