~~META: title = Ларыса Геніюш — Беларуска &keywords = Беларусь &abstract = Чытаць верш "Беларуска" Ларысы Геніюш &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Беларуска ====== Калі цябе, мілы, Краіна пакліча\\ за родны змагацца парог,\\ то суму не будзе ў мяне на абліччы,\\ ні страху не будзе ў грудзёх.\\ \\ Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай\\ ніколі тады ня здрыгне,\\ а буду не менш за цябе я адважнай,\\ каб сілы дадаці табе.\\ \\ Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,\\ як і сэрца найлепшых сыноў,\\ гарыць то-ж каханнем для роднай старонкі\\ і спадчыны нашых дзядоў.\\ \\ Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,\\ каня накармлю, напаю, –\\ і так абаронім, засеем, збудуем\\ Беларусь дарагую сваю.\\ \\ Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,\\ як сіняе сталі мяча,\\ заўсёды патрэба для нашай старонкі\\ адважных хлапцоў і дзяўчат.\\ \\ 1939 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]]