~~META: title = Ларыса Геніюш — Белавежаю крочаць зубры... &keywords = скача &abstract = Верш Ларысы Геніюш "Белавежаю крочаць зубры..." &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Белавежаю крочаць зубры... ====== Белавежаю крочаць зубры,\\ Пушчы слаўнае валадары.\\ І гарбы ў іх крутыя, і рогі.\\ Саступаюць усе ім з дарогі:\\ І мядзведзі, і злыя ваўкі\\ Зразу кідаюцца ў бакі.\\ Толькі зайчык адзін не баіцца.\\ Скача, скача ля светлай крыніцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[ibdc.ped>зубры-6246]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-мы-як-зубры]] * [[ibdc.ped>зубры]]