~~META: title = Ларыса Геніюш — Адказ &keywords = слава, хочам, горды &abstract = Верш Ларысы Геніюш "Адказ" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Адказ ====== – Скажы, скуль ты, хлопча?\\ – З зямлі беларускай –\\ стуль, дзе льецца Нёман\\ мігатлівай стужкай.\\ \\ Дзе лугі буйныя,\\ ураджайны землі,\\ дзе старыя вербы\\ ля гасцінцаў дрэмлюць.\\ \\ Дзе лясы як ў казцы –\\ ўсё з дубоў адвечных;\\ дзе у нетры пушчаў\\ глянуць небяспечна.\\ \\ Я з краіны слаўнай,\\ з гарадоў прыгожых,\\ што не зналі колісь\\ цьмы чужой, варожай.\\ \\ Родны сцяг наш горда\\ уздымаўся ў гору\\ ад балтыйскіх хваляў\\ аж па Чорна Мора!\\ \\ Ў маім краі казкі,\\ сівыя курганы;\\ там зрадзілась песня\\ вешчага Баяна.\\ \\ Выпілі вякі ўжо,\\ нат з Нямігі воду –\\ славу нашых продкаў\\ засланіла воддаль.\\ \\ Але, ўсё ж, я горды\\ нашых сэрцаў сілай –\\ мы падымем славу\\ з курганоў-магілаў.\\ \\ Бо мы хочам волі\\ горача і цвёрда,\\ бо мы хочам славы\\ для Пагоні гордай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]]