~~META: title = Ларыса Геніюш — Аблокі &keywords = Ларыса, Геніюш, аблокі &abstract = Чытаць верш Ларысы Геніюш "Аблокі" &iftrue = nan ~~ ====== Ларыса Геніюш — Аблокі ====== Абуджаецца родны край,\\ гладзяць косы вятры пералётныя.\\ Бохан хлеба, нібы каравай,\\ у ручнік матуля загортвае.\\ \\ А птушыная скрозь мітусня!\\ Завушніцы на голлі бярозаў.\\ Урываецца ў смех вясна\\ з белых дрэў, зарунелых барознаў.\\ \\ Так лагодна ў вільготных палёх\\ вецер гладзіць русыя косы.\\ Гнуцца травы пад пальцамі ног,\\ шчэ з вясны бялюсенькіх, босых.\\ \\ Аблачыны-гускі плывуць,\\ ўзвейна-лёгкія, з белага пуху.\\ Так шчымліва узняць галаву –\\ адгалоскі далёкія слухаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-крывёй-напоўніліся-поймы-р]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца]] * [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма]]