~~META: title = Кузьма Чорны — Хвоі гавораць &keywords = Язэп, Міхал, Тамашыха &abstract = Чытаць кароткі змест апавядання Кузьмы Чорнага "Хвоі гавораць" &iftrue = nan ~~ ====== Кузьма Чорны — Хвоі гавораць ====== У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі. Перажыванні Язэпа выяўляюцца праз яго ўчынкі, рэдкія словы, яго ўнутраны стан не паказваецца. У вёсцы памірае таксама жанчына. «І тут выйшла незвычайнае ў гэту хвіліну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху... – Тамашыха памерла. Павячэрала, кажа, як мае быць. А назаўтра з пасцелі не ўстала... Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькі пудоў яна важыла?». Рэакцыя Мікалая на нечаканыя паводзіны дзядзькі: «Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькі затым, што Міхал сын яму, а Тамашыха чужая і любіла паласкаць косці другіх?». Але і ў героя-апавядальніка смерць жанчыны не выклікае паважлівых адносін, бо смерць – своеасаблівы працяг жыцця, падсумаванне яго: «Я падумаў аб гэтай тоўстай, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды ні ідзе – усё жуе нешта, каго ні стрэне – правядзе зіркам мізэрнага абгавору...» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кузьма-чорны/пошукі-будучыні-першая-частка-украдзенае]] * [[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-насцечка]] * [[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-пошукі-будучыні-асноўныя-пр]] * [[творы/кузьма-чорны/сацыяльна-я-і-маральна-філасофская-прабл]] * [[творы/кузьма-чорны/пошукі-будучыні-другая-частка-вялікае-ск]]