~~META: title = Кастусь Жук — Ён не госць у Беларусі &keywords = госць, беларусі &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Ён не госць у Беларусі" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Ён не госць у Беларусі ====== Даўгалыгі, даўганосы,\\ Ён заўсёды ходзіць босы\\ Па балоце, па лужку,\\ Па расяным муражку.\\ \\ Фрак надзеўшы чорна-белы,\\ На вужак глядзіць ён смела\\ І не толькі мае спрыт,\\ Але й добры апетыт!\\ \\ А яшчэ – зусім не слаба –\\ Ловіць яшчарак і жабаў:\\ Іх ён дзеткам даўганосым\\ У мяху вялізным носіць.\\ \\ Ён не госць у Беларусі,\\ А завецца птушка – бусел! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-праклятая-любоў]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-паляванне-на-апошняга-жураўля]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-стары-бабёр]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-мужчыны]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-песня]]