~~META: title = Кастусь Жук — Францішку Скарыне &keywords = кнігі, добры, гады, прага, дзень &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Францішку Скарыне" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Францішку Скарыне ====== Далёкіх часоў успаміны,\\ Твой воблік світае ў прасторы...\\ – Дзень добры, Францішак Скарына,\\ Памкненням светлым дзень добры!\\ \\ Ты сэрцам прачулым і вешчым\\ Клікаў народ на сустрэчу\\ Са словам яго, чалавечым,\\ Якому суджана вечнасць.\\ \\ Вайну абвясціўшы цемры,\\ Невуцтву ў краі родным, – Да ведаў ішоў ты цераз\\ Замежных дзяржаў вароты.\\ \\ Хіліла да кнігі – прага,\\ Перад народам павіннасць.\\ З табой віталася – Прага,\\ Чырванабровая Вільня.\\ \\ Гляджу праз гады нябыту Туды, дзе ты ўзважваў пралікі,\\ Карпеў, бакалаўр знакаміты,\\ Тварыў, доктар вялікі, –\\ \\ Стаіш ля раскрыленай кнігі, Свае запаволіўшы рухі...\\ . . . . . . . . . . .\\ Сплываюць гады, як крыгі,\\ Нашчадак быліннай Нямігі, –\\ Чытаю твае першадрукі.\\ \\ Крыніца: Жук К. Зямная ноша: Вершы і паэма. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 118 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз]] * [[ibdc.ped>мастацкая-скарыніяна]] * [[ibdc.ped>эпоха-францыска-скарыны]] * [[ibdc.ped>спадчына-скарыны]] * [[ibdc.ped>францыск-скарына]]