творы:кастусь-жук:кастусь-жук-у-бары
Гэта старая версія дакумента!
Кастусь Жук — У бары
Настрасаўшы жоўтых груш
з дзічкі,
росным ранкам
на чырвоны капялюш
я натрапіў раптам.
Зашыпеў з-за елкі Вуж:
«Гэты капялюш – не руш,
не збівай нагамі,
не чапай рукамі.
Ведае ўвесь цёмны бор:
ён – паганы Мухамор!»
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-у-бары.1755963760.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin