Настрасаўшы жоўтых груш з дзічкі, росным ранкам на чырвоны капялюш я натрапіў раптам. Зашыпеў з-за елкі Вуж: «Гэты капялюш – не руш, не збівай нагамі, не чапай рукамі. Ведае ўвесь цёмны бор: ён – паганы Мухамор!»