~~META: title = Кастусь Жук — У бары &keywords = капялюш &abstract = Верш Кастуся Жука "У бары" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — У бары ====== Настрасаўшы жоўтых груш\\ з дзічкі,\\ росным ранкам\\ на чырвоны капялюш\\ я натрапіў раптам.\\ \\ Зашыпеў з-за елкі Вуж:\\ «Гэты капялюш – не руш,\\ не збівай нагамі,\\ не чапай рукамі.\\ Ведае ўвесь цёмны бор:\\ ён – паганы Мухамор!» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-стары-бабёр]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-паляванне-на-апошняга-жураўля]] * [[ibdc.ped>баравік-пад-парасонам]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-як-грыбы-збіраліся-на-па]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-мухамор]]