~~META: title = Кастусь Жук — Урок &keywords = ведаў, пяць, плюс, мова, дзіцятка, шэсць, крок, вучы &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Урок" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Урок ====== Кожны ўрок – да ведаў крок.\\ Ты вучы, вучы, дзіцятка,\\ Скуль бярэцца куранятка,\\ Скуль жыцця ідзе выток.\\ \\ ДВА плюс ДВА – ЧАТЫРЫ роўна\\ Гэта вывучы тактоўна.\\ ТРЫ плюс СЕМ – канечне ж, ДЗЕСЯЦЬ,\\ А не ВОСЕМ і не ДЗЕВЯЦЬ.\\ \\ Веданне – да ведаў поступ.\\ Ты адчуй, як гэта проста –\\ Навучыцца памнажаць\\ ПЯЦЬ на ШЭСЦЬ, ці ШЭСЦЬ на ПЯЦЬ.\\ \\ Паўтарай жа, як замову:\\ МО-ВА – ДУМ ПЕР-ША-АС-НО-ВА.\\ \\ Без яе табе – ніколі\\ Не апець зямлі акрасу,\\ Не асіліць веды ў школе,\\ Не адрозніць КВАС ад КЛАСа.\\ \\ Прад табой – старонкі кніг\\ З мілым, любым, родным словам,\\ Там бруіцца наша мова –\\ Мова прадзедаў тваіх.\\ \\ Кніга ж – мудрасці глыток,\\ Палюбі яе спачатку,\\ I засвоіш ты, дзіцятка,\\ Што яна – да ведаў крок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]]