Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кастусь-жук:кастусь-жук-скрыпка

Гэта старая версія дакумента!


Кастусь Жук — Скрыпка

Не слухаў скрыпкі я даўно.
Той, на якой адзін музыка
выпешчваў гэтакія зыкі –
Дых перахватвала ажно.

Няма музыкі ўжо на свеце,
Ды выраслі музыкі-дзеці,
I, чутка ёсць, малодшы сын
Умее так, як граў Марцін.

Ото і граў ён! Божа мой…
Здавалася:

гусей чароды

Плылі ў палоне асалоды
І пошум крыл – над галавой.

Стаіш, не ведаючы, што
Цябе трымае, не пускае,
А песня доўгая такая –
Са струн то весялосць, то стогн…

I не сказаць, што пальцаў двух
Не стала ад вайны ў Марціна:
Спявае скрыпка,

як даліна,

Дзе ў травы свішча вецер-зух.

Няма Марціна ўжо даўно…
А я ўсё помню,

як музыка

Выпешчваў гэтакія зыкі –
Дых перахватвала ажно.

Падобныя старонкі

  • скрыпачка
  • скрыпка
  • скрыпачка-3641
  • абуджэнне
  • загадка-скрыпкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-скрыпка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki