~~META: title = Кастусь Жук — Скрыпка &keywords = выпешчваў, зыкі, дых, перахватвала, граў, марціна &abstract = Верш Кастуся Жука "Скрыпка" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Скрыпка ====== Не слухаў скрыпкі я даўно.\\ Той, на якой адзін музыка\\ выпешчваў гэтакія зыкі –\\ Дых перахватвала ажно.\\ \\ Няма музыкі ўжо на свеце,\\ Ды выраслі музыкі-дзеці,\\ I, чутка ёсць, малодшы сын\\ Умее так, як граў Марцін.\\ \\ Ото і граў ён! Божа мой...\\ Здавалася: гусей чароды Плылі ў палоне асалоды\\ І пошум крыл – над галавой.\\ \\ Стаіш, не ведаючы, што\\ Цябе трымае, не пускае,\\ А песня доўгая такая –\\ Са струн то весялосць, то стогн...\\ \\ I не сказаць, што пальцаў двух\\ Не стала ад вайны ў Марціна:\\ Спявае скрыпка, як даліна, Дзе ў травы свішча вецер-зух.\\ \\ Няма Марціна ўжо даўно...\\ А я ўсё помню, як музыка Выпешчваў гэтакія зыкі –\\ Дых перахватвала ажно. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скрыпачка]] * [[ibdc.ped>скрыпка]] * [[ibdc.ped>скрыпачка-3641]] * [[ibdc.ped>абуджэнне]] * [[ibdc.ped>загадка-скрыпкі]]