~~META: title = Кастусь Жук — Свет стракаціцца і пярэсціцца... &keywords = свет &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Свет стракаціцца і пярэсціцца..." &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Свет стракаціцца і пярэсціцца... ====== Свет стракаціцца і пярэсціцца.\\ Вецер мне пазычае крыл.\\ Эх! Хутчэй гаям напярэсцігі –\\ Не заманіць тады і Крым...\\ \\ Беларускія, прынямонскія,\\ Светлалістыя паясы!\\ Даражэй вы за ўсе прыморскія,\\ Аблагоджаныя лясы.\\ \\ Між бяроз захмялею здзіўлена.\\ Абрашуся у верасах.\\ Старана ты мая радзінная,\\ У птушыных уся галасах!\\ \\ Ля Тур’і ці ля ціхай Ясельды –\\ Салаўёў не злічыць вакол.\\ З пераспелага сонца – ягады\\ На зялёны апалі дол...\\ \\ Верасовачка!\\ Чабаровачка!\\ Дарагая зямля навек!\\ Ты для сэрца заўжды – гаёвачка,\\ Ва ўспамінах маіх – жытнёвачка,\\ Ад самоты ж – радовішча лек.\\ \\ У стасунках з табой – карані мае.\\ Сок крыніц піць – за гонар мне.\\ Чарамшынай світай, радзімая,\\ Дней! \\ Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]