~~META: title = Кастусь Жук — Рака &keywords = Рака &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Рака" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Рака ====== Я цябе, празрыстая, не выдумаў, –\\ Анямела рад: не ўпершыню\\ За пясчанай крутабокай выдмаю –\\ Гул грудзей хістае цішыню!\\ \\ Хто там прагугнеў, што неба хмарыцца І гудзе ад ветру галава?!\\ Думаецца хораша і марыцца\\ Ля твайго ўтравелага ручва.\\ \\ Шапаці аерам, балацянкаю,\\ Напінайся ў плыні цецівой.\\ Я з табой, гарэзаю-бяглянкаю,\\ Загублю і сум, і неспакой. \\ Біся ў берагі, вірыся ў завіху,\\ Звесялела мкні свой вадаграй.\\ Аднаго прашу: ў нягоду-засуху Не пыні жыцця – не высыхай! \\ Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>рака-бярэзіна]] * [[ibdc.ped>паром-на-рацэ]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-над-ракой]] * [[ibdc.ped>круты-бераг-ракі]] * [[ibdc.ped>дзвіна-пайшла]]