~~META: title = Кастусь Жук — Май &keywords = школы, май &abstract = Верш Кастуся Жука "Май" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Май ====== Каля школы –\\ гам вясёлы,\\ май\\ усіх збірае ў кола:\\ ён пазваў\\ на перапынак\\ з класаў\\ хлопчыкаў, дзяўчынак,\\ промнямі\\ іх атуліў,\\ смехам звонкім\\ надзяліў\\ і вітае\\ несупынна\\ светлым\\ пошчакам птушыным…\\ Радуецца Мая\\ маю,\\ што сяброў\\ багата мае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-мужчыны]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-праклятая-любоў]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-песня]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-паляванне-на-апошняга-жураўля]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-стары-бабёр]]