Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кастусь-жук:кастусь-жук-лета-выспела-якое

Гэта старая версія дакумента!


Кастусь Жук — Лета выспела якое!

Лета выспела якое!
Ягаднае і грыбное!
Колькі казак
знойдзеш ты
там,
дзе бор сцяной густы!
Колькі цудаў
(прыгадай!)
знойдзеш там,
дзе луг, дзе гай!
Зёлкаў, смолкаў
пах густы
назаўжды запомніш ты.
А зязюлі
звонкі голас?!
А салоўкі
свіст вясёлы?!
А марзянка дзятла ?! Эх!
Што й казаць –
багата ўцех.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
  • летам-у-бары
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
  • якуб-колас/якуб-колас-лета
  • шчаслівая-ўсмешка-лета
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-лета-выспела-якое.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki