~~META: title = Кастусь Жук — Зямныя лекары &keywords = стала, болей &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Зямныя лекары" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Зямныя лекары ====== На Зямлі\\ Багата спраў\\ (Кожны ведае вучоны!)\\ У падлескаў і дубраў,\\ У бароў вечназялёных.\\ \\ Лекары яны для нас,\\ Для зямных абшараў, нетраў:\\ Ачышчаюць пра запас\\ Глебу, бруднае паветра.\\ \\ У лясоў такі закон:\\ Памагаць людскому роду,\\ Каб гусцеў, чысцеў азон,\\ Стала болей кіслароду.\\ \\ Мы ж –\\ Не ўсе да іх з дабром:\\ Высякаем іх і нішчым;\\ Стала ў птушак\\ Пад крылом\\ Болей лядаў, папялішчаў.\\ \\ Хто ж пасадзіць новы лес\\ Ці хаця б адну лясіну?\\ Цяжка дыхае прагрэс\\ Нам у спіну, лесу ў спіну… ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-песня]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-стары-бабёр]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-праклятая-любоў]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-мужчыны]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-паляванне-на-апошняга-жураўля]]