~~META: title = Кастусь Жук — Зямля бацькоў... &keywords = зямля &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Зямля бацькоў..." &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Зямля бацькоў... ====== Зямля бацькоў! О дай яшчэ мне раз Прыпасці да цябе, абняць аберуч, Каб аніколі ў сэрцы не пагас –\\ Агонь любові, радасці і веры. \\ Каб кожным нервам быў прывязан я\\ Да тых мясцін, дзе ты мяне ўзрасціла: Да бальшака, рачулкі, ручая, Да юнае бярозкі легкакрылай.\\ \\ Каб зноў і зноў наведваўся здалёк У звонкі бор, у гай нессірацелы,\\ Дзе пырхае у травах матылёк – Дзяцінства матылёк празрыста-белы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]