~~META: title = Кастусь Жук — Бяда &keywords = край, гора, йдуць, балець &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Бяда" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Бяда ====== Паляць грудзі мне вогнівам скруха, адчай – I штоноч я крычу ад кашмарнага сну. Родны край, любы край, ты мяне прабачай, Што бяду тваю сэрцам не захінуў. Спудна стукае ў скроні – набатам! – жуда, Працінае да болю, вярэдзіць душу. Чую: прашчур варочаецца на кладах, Праз магільныя травы адчуўшы жуду. \\ Бачу: ў вёсках сіротна стаяць жураўлі, Плачуць зернем нязжатыя ў зоне жыты, А камбайны не йдуць і не йдуць на палі...\\ I не вяжуцца думкі, што немачны ты Перад гэтай стыхіяй, лядашчай, як мор, Перад гэтай атрутай, нябачнай зусім. Тут на гора не быў і ў вайну недабор, – Гора й зараз прайшлося па Белай Русі. \\ Ад някошаных траў волка пахнуць лугі, Па начах – бэры звоняць трывожна ў садах...\\ Край палескі, край, сэрцу майму дарагі, Ты сабою прыкрыў страшны ядзерны жах. Знаю: ты ажывеш, запульсуеш... Але Ад няпрошаных дум – не схавацца нідзе, –\\ Будзе моцна балець, будзе доўга балець Гэта скрушная памяць у сэрцах людзей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-мужчыны]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-праклятая-любоў]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-паляванне-на-апошняга-жураўля]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-стары-бабёр]] * [[творы/алесь-жук/алесь-жук-песня]]