~~META: title = Кастусь Жук — Беларуская зіма &keywords = будуць &abstract = Чытаць верш Кастуся Жука "Беларуская зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Кастусь Жук — Беларуская зіма ====== Беларуская зіма –\\ Гэта цуд, паверце.\\ Прыгажэй нідзе няма\\ Аж на цэлым свеце.\\ \\ Дрэвы – ў снежным серабры.\\ Хаты – ў шапках белых.\\ Лес – кашлаты і стары –\\ Быццам амярцвелы.\\ \\ А як пройдуцца вятры\\ Па зямных прасторах –\\ Ты убачыш на двары\\ Мірыяды зорак.\\ \\ Вока будуць чараваць\\ Светлячкі-сняжынкі.\\ Будуць лыжнікаў склікаць\\ Горкі і сцяжынкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]]