~~META: title = Карусь Каганец — Старажовы курган &keywords = Каганец, старажовы, курган &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Старажовы курган" &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Старажовы курган ====== Ой, у полі дымна да курна,\\ За туманам свету не відна!\\ Цёмная ночка наступае.\\ Едзе казак ды ўздыхае,\\ Сон галоўку размарае,\\ Конь к травіцы прыпадае.\\ — Пушчу каня на даліну,\\ Сам прылягу па часіну.\\ Ой, шчаслівая гадзіначка,\\ Прыйшла к яму дзяўчыначка!\\ Ой, вырвала травічаньку\\ I выцяла па лічаньку:\\ — Уставай, казача, годзе спаць!\\ Сюдэма ідуць туркі ваяваць.\\ Каня возьмуць — другі будзе,\\ Цябе заб'юць — мне жаль будзе.\\ — Мусіць, дзеўча, мя кахаеш,\\ Што ад смерці выбаўляеш?\\ — Каб я цябе не любіла,\\ То я б цябе не будзіла,\\ Я ця, казак, верна кахаю,\\ З табою з тугі ўміраю!\\ — Гэй, ты, дзеўча маладзенькая,\\ Маладзенькая ды дурненькая!\\ Будзеш хадзіці дый блудзіці,\\ Будзеш за радзінай тужыці,\\ Будзеш хадзіці дый наракаці,\\ Сваю долю дый праклінаці.\\ — Я за табою на край-свет пайду,\\ Толькі вазьмі мяне маладу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]] * [[постаці/карусь-каганец]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]]