~~META: title = Карусь Каганец — Нёман &keywords = Каганец, Нёман &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Нёман" &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Нёман ====== Ой, Нёман цячэ, Нёман плыве\\ Ад нас у літоўскія зямліцы.\\ А хто там пайме, хто разбярэ\\ Шопат і гоман нашай рачыцы.\\ Ой, многа ж яна\\ З сабой унясла\\ Нашага шчасця, славы і гора\\ З сваёю вадой,\\ З нашаю слязой\\ З краю у край аж да сіня мора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>берагам-нёмана]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[ibdc.ped>каля-нёмана]] * [[ibdc.ped>старанная-праца]] * [[ibdc.ped>празрыстая-пара-восені]]