~~META: title = Карусь Каганец — Наш сымбаль &keywords = Каганец, сымбаль &abstract = Чытаць верш Каруся Каганца "Наш сымбаль" &iftrue = nan ~~ ====== Карусь Каганец — Наш сымбаль ====== Адважна, брацця, наперад ідзеце\\ Цвёрдай і правай ступою!\\ Кожнаму смела у вочы глядзеце,\\ Праўду нясеце з сабою!\\ За родну краіну, звычай і мову,\\ За гонар груддзю ставайце!\\ Да будзьце верныя сваему слову,\\ З праўдай заўсюды трывайце!\\ Тады вы усякую зможаце сілу,\\ Ворагам прыйдзе скаранне!\\ Правым дасць бог наградачку мілу,\\ Шчасце і радасць настане! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-прылукі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-скрыпач-і-ваўкі]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-парада]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-старажовы-курган]] * [[творы/карусь-каганец/карусь-каганец-модны-шляхцюк]]